Артыкул 193.1 Незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня , рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці.
Арганізацыя дзейнасьці альбо ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда, у адносінах каторых маецца рашэньне, якое ўступіла ў сілу, упаўнаважанага органа аб іх ліквідацыі ці прыпыненьні іх дзейнасьці, а роўна арганізацыя дзейнасьці альбо ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда, якія не прайшлі ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, - караюцца штрафам, альбо арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, альбо пазбаўленьнем свабоды на тэрмін да двух гадоў.