Запрашаем раздрукаваць разьмешчаны ніжэй зварот, падпісаць яго і даслаць на пазначаны адрас.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь
220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11, Дом Ураду
У Беларусі забароненая дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў. За яе прадугледжаная крымінальная адказнасць паводле артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса.
Наяўнасць гэтага артыкула перашкаджае нармальнаму развіццю грамадзянскай супольнасці ў краіне, асабліва з улікам складанай працэдуры рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў. Артыкул 193-1 трактуе як злачынства практычна любую самастойную ініцыятыву грамадзянаў.
Артыкул 193.1 парушае права грамадзянаў на аб'яднанне і супярэчыць Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншым міжнародна-прававым абавязацельствам, якія ўзяла на сябе Рэспубліка Беларусь. Акрамя таго, відавочная неадпаведнасць гэтай нормы стандартам прававога рэгулявання няўрадавых арганізацыяў у межах Савета Еўропы, што з'яўляецца адной з перашкодаў для паўнавартаснага далучэння Беларусі да гэтай міжнароднай арганізацыі і вяртання нашай краіны ў агульнаеўрапэйскую прастору.
Заклікаем беларускія ўлады:
неадкладна выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193.1.
скасаваць забарону на дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў ва ўсіх актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Імя, прозьвішча:
Подпіс:
Дата: